Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Папа Рымскі наўрад ці захоча «свяціцца ў таксічнай славе нелегітымнага»

Папа Рымскі наўрад ці захоча «свяціцца ў таксічнай славе нелегітымнага»

Папа Рымскі наўрад ці захоча «свяціцца ў таксічнай славе нелегітымнага»

Каардынатарка «Хрысціянскай візіі» Наталля Васілевіч пракаментавала «Белсату» размовы пра магчымую сустрэчы ў Беларусі папы Рымскага Францішка і патрыярха Маскоўскага Кірыла.

На яе думку, папа Рымскі наўрад ці захоча «свяціцца ў таксічнай славе нелегітымнага» кіраўніка Беларусі. Васілевіч мяркуе, што ўлады Беларусі сапраўды маглі б быць зацікаўленымі ў такім візіце. Але ён мог бы стварыць для іх і пэўныя праблемы:

«Візіт Папы ў Магілёў, проста ў Беларусь, мог бы стаць сапраўды вялікай падзеяй у сённяшнім кантэксце – гэта была бы і легальная магчымасць для людзей сабрацца, і непрадказальнасць, эксцэнтрычнасць папы ў ягоных словах і сімвалічных жэстах (папу немагчыма прымусіць граць па чужым сцэнары) маглі б спрацаваць на мабілізацыю грамадства, і рэжыму хоцькі-няхоцькі давялося б выпусціць хаця б частку палітвязняў і вярнуць вернікам Чырвоны касцёл. Рэжым наўрад быў бы зацікаўлены ў такіх моцных зрухах у сваёй рэпрэсіўнай палітыцы – занадта дарагі кошт прыезду зоркі такой велічыні, як Папа, – гравітацыя занадта моцная. Рэжым такога проста не пацягне».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава