За экстрэмізмНавіныПа-беларускуПЕРАСЛЕДХрысціяне за кратамі

Палітзняволенай прызнана Кацярына Цэван

Палітзняволенай прызнана Кацярына Цэван — пры затрыманні сілавікі ёй ставілі ў віну выкананне рэлігійнага гімна «Магутны Божа»

Па сцвярджэнні праўладных тэлеграм-каналаў яна спявала вядомы гімн на прыступках філармоніі ў жніўні 2020 года.

Кацярына ўтрымліваецца ў СІЗА. Разгляд справы прызначаны на 27 снежня 2023 года ў судзе Заводскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Капцэвіч.