Пайшоў з жыцця Раман Цымбераў — выдавец, паэт, кніганоша
Ён не дажыў нават да 45 гадоў. Беларуская культура панесла цяжкую, балючую страту.
Мы далучаемся да спачуванняў блізкім Рамана і дзелімся яго вершам — малітвай да біблейскага Бога.
Верш Рамана Цымберава:
У наступным годзе ў Мінску, Барух Ата Аданай:
Не будзе пакутваць мой шматпакутны край.
Ен будзе квітнець чырвоным і белым, нібы божы сад
І больш ані страт, ні слёз, ні замоў, ні здрад.
Ну што табе, Божа, гэта на ўзмах рукі,
Зрабі гэты цуд, каб забіліся пацукі.
І яблыкі з дрэваў дабра і зла
Мы зноў знайшлі там, дзе была залА.
Няма моцы чакаць яшчэ тысячу год
Карэннем за сваю зямлю чапляецца Твой народ.
І калі ты сапраўдны бог, мой грозны Аданай
Выратуй нарэшце мой занядбаны край.
Тады зноў выйдзе на вуліцы Твой народ,
Праз усё межы вернецца, прыйдзе з-за крат.
І на усю краіну ці марш будзе ці карагод
….што зробіш да часу – тое зробіш стократ.







