Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Наконт заявы арцыбіскупа Пола Галахера пра міграцыйны крызіс

Наконт заявы арцыбіскупа Пола Галахера пра міграцыйны крызіс

Placeholder
Аўтар
Incognito

RerumNovarum

Аўтарскі канал пра Беларусь, Касцёл і ўсяго патроху.

Задаюць мне пытанні, куды зламаўся Ватыкан, з нагоды заявы арцыбіскупа Пола Галахера пра міграцыйны крызіс. Паспрабуем адказаць, але пачнем з азоў.

Па-першае, звяртаем увагу на тое, хто падае інфармацыю і пасля чаго. Робіць гэта расейскі ТАСС пасля сустрэчы з расейскім міністрам Лаўровым. Што ТАСС, што Лаўроў даўно не з’яўляюцца ўзорамі праўдзівай падачы інфармацыі.

Па-другое, арцыбіскупу, калі гэта сапраўды ягоная пазіцыя, а тым больш калі гэта пазіцыя Ватыкану, варта было б трошкі лепш разабрацца ў сітуацыі перад тым, як нешта казаць.

Напрыклад, для пачатку можна было б паглядзець, ці мяжуе Беларусь з Іракам, Іранам, Сірыяй, Палестынай і ўсякім іншым Афганістанам. Магчыма, арцыбіскупа гэта здзівіць, але не – не мяжуе.

Разабраўшыся з гэтым пытаннем, варта было б высветліць, якім чынам тысячы мігрантаў: а) апынуліся ў Беларусі і б) апынуліся ў закрытай памежнай зоне. Хто ім выдае візы і як? Як яны дабіраюцца? Што ў гэты час робяць беларускія памежнікі, міліцыянты і міграцыйныя службы ды леснікі?

Пасля гэтага неабходна даведацца, што робіць афіцыйны Менск, каб дапамагчы мігрантам з іншых краін на сваёй тэрыторыі. Колькі ім дадзена прытулкаў? Колькі субсідыяў на акліматызацыю? Як шмат дзяцей і цяжарных жанчын забралі беларускія хуткія? І што за заградатрады, у рэшце рэшт, стаяць за спінамі мігрантаў?

І толькі атрымаўшы адказы на ўсе гэтыя пытанні, варта было б нешта раіць Еўропе ў міграцыйным пытанні, бо менавіта такое паблажлівае стаўленне да тых, хто гоніць мігрантаў да мяжы, і прыводзіць да ахвяраў сярод іх. А зіма, як кажуць, блізка. І чым больш усходніх мігрантаў з Беларусі пусцяць да сябе Польшча і Літва, тым больш іх завязуць новымі самалётамі з Дамаску, Стамбулу і Дубаю.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава