На волі каталік, палітвязень Мікіта Емяльянаў
«Наша Ніва» паведаміла, што вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў. Каталіка і анархіста арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе. Яго асудзілі на 4 гады калоніі за сімвалічныя акцыі пратэсту, але потым неаднаразова працягвалі тэрмін — за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі».
У зняволенні Мікіта неаднаразова дамагаўся сустрэчы з каталіцкім святаром. У 2021 годзе ягоныя просьбы аб пастырскім візіце ігнараваліся, і ў знак пратэсту ён пачаў галадоўку. Толькі пасля ўмяшання праваабаронцаў і паўторнай заявы адміністрацыя турмы пайшла на саступкі. У пачатку лістапада 2021 года Мікіту змог наведаць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Ён паспавядаў і прычасціў зняволенага.
Тым не менш у далейшым візіты святароў да Мікіты зноў сталі немагчымымі.







