На Шчучыншчыне затрыманы ксёндз Антоні Адамовіч
Сёння адбылося затрыманне пробашча Касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску, Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласці. Сілавікі спрабавалі затрымаць ксяндза ў самім касцёле, але людзі не дазволілі. У плябані касцёла правялі ператрус.
Як стала вядома, яшчэ ў пачатку тыдня ксяндза выклікалі ў сельсавет, там яго дапыталі і забралі на праверку тэлефон. Сённяшняе затрыманне, імаверна, і стала наступствам гэтай праверкі.
Ксёндз Антоні Адамовіч з Гарадзеншчыны, выпускнік мясцовай духоўнай семінарыі. Ён прыняў святарскі сан у лістападзе 2009 года.
З поўным спісам пераследаваных беларускіх святароў у кантэксце палітычнага крызісу ў Беларусі можна азнаёміцца на нашым сайце.
@christianvision