Аналітыка, каментарыіВыступленні, допісы ў фэйсбуку, інтэрв'юГрэка-Каталіцкая ЦаркваКАНФЕСІІМОВЫПа-беларускуПраваслаўная ЦаркваХРЫСЦІЯНСКАЯ ВІЗІЯ

Мітрапаліт Веніямін распачаў крыжовы паход супраць Касцёла?

Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.

Каментар на ліст мітрапаліта Веніяміна да архірэяў БПЦ ад 23.11.2021. У ім, між іншым, ёсць заклік «прымаць усе неабходныя меры ў недапушчэнні прапаганды ўніі і і развіцці дзейнасці грэка-католікаў у нашай краіне».

На маю думку, такія словы, гэта яўнае распальванне міжрэлігійнай варожасці і прадмет крымінальнага даследвання.

Летам я атрымоўваў афіцыйнае папярэджанне ад пракурора Віцебскай вобласці, і, між іншым, мяне абвінавачвалі ў распальванні міжрэлігійнай варожасці і грэблевага стаўлення да праваслаўнага мітрапаліта. А вось чытайце, што піша сам мітрапаліт Веніямін! І што пракуроры, так хто тут у Беларусі распальвае варожасць?

Глядзіце відэа. Разважайце. Не паддавайцеся на правакацыі мітрапаліта і захоўвайце дух братэрства.
Мы ўсе, католікі, як рыма-католікі, так і грэка-католікі, праваслаўныя і пратэстанты, павінны разам змагацца са злом у нашай краіне. Хрысціянін можа ваяваць толькі са злом і ніяк не з іншым чалавекам, а тым больш, не з іншым хрысціянінам.

Той, хто заклікае прымаць меры і перашкаджаць развівацца іншым, не можа называць сябе хрысціянінам.