Мінскі абласны выканаўчы камітэт адказаў “грамадзянскай грамадскасці” на петыцыю з нагоды антыкаталіцкай карыкатуры “Мінскай праўды”.

Мінскі абласны выканаўчы камітэт адказаў “грамадзянскай грамадскасці” на петыцыю з нагоды антыкаталіцкай карыкатуры “Мінскай праўды”.
Паводле гэтага адказу, мэтай карыкатуры было не “закрануць асабістыя пачуцці вернікаў, а звярнуць увагу на сучасныя праблемы, якія існуюць у пэўных прыходах рымска-каталіцкай царквы”. Парушэнняў дзеючага закандаўства з боку “Мінскай праўды” не выяўлена”.
Вядома, “дзеючае заканадаўства” ня можа знайсці ў публікацыі нічога супраць “асабістых пачуццяў”, таму што беларускія законы такія рэчы не рэгулююць. Затое ў законах можна прачытаць пра “распальванне варожасці” і пра выкарыстанне свастыкі ў мэтах прапаганды, пра што нагадваюць падпісанты петыцыі. Цяпер жа мы маем дакументальны доказ, што Мінгарвыканкам жыве па прынцыпе “часам не да законаў”.
P.S. У сувязі з гэтым Мінгарвыканкам атрымаў сёння блакіроўку аднаго са сваіх ютуб-каналаў.
