Ксёндз Вячаслаў Барок з турмы: “Гэта мой Адвэнт”

Атрымаў ліст ад кс Вячаслаў Барок
“Пакуль за кратамі цешуся спатканнем з кожным чалавекам. Углядаюся ў твары сукамернікаў і надзіральнікаў, шукаючы ў іх вобраз Хрыста, каб самому не размінуцца з Божым Сынам, які стаў чалавекам і які ідзе нам насустрач. Гэта мой Адвэнт. Маё чаканне свята Божага Нараджэння”
Яшчэ некалькі цытат:
“Малюся, прапаведую, не губляю надзеі і радасці, а Бог мне дае ўнутраны супакой”
“Кожнае зло мае завяршэнне. Дабро – вечнае”
“На сёння [10.12] атрымаў ужо 22 лісты. Пішуць словы ўдзячнасці вернікі ўсіх канфесій, у тым ліку баптысты і праваслаўныя. Атэісты таксама пішуць”
“Дасць Бог выйду на волю 13-га а 16.35”
Усім перадае прывітанні