Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Ксёндз Вячаслаў Барок: БЧБ, Хрыстос, футбол і ніякой палітыкі. Або хто сапраўдны экстрэміст?

Ксёндз Вячаслаў Барок: БЧБ, Хрыстос, футбол і ніякой палітыкі. Або хто сапраўдны экстрэміст?

Ксёндз Вячаслаў Барок: БЧБ, Хрыстос, футбол і ніякой палітыкі. Або хто сапраўдны экстрэміст?

БЧБ, Хрыстос, футбол і ніякой палітыкі. Або апошняя стадыя маразму рэжыма, які змагаецца з сімваламі пры дапамозе пенітэнцыарнай сістэмы.

Ад нядаўна, дзякуючы СМІ, стала вядома, што Генеральная пракуратура РБ, несумненна па просьбе не раўнадушных грамадзян, рыхтуе пакет дакументаў “аб прызнанні экстрэмісцкімі бел-чырвона-белага сцяга і іншай сімволікі».

А пры чым тут хрысціяне і Хрыстос? А пры тым, што так ужо склалася ў традыцыі хрысціянскай культуры, што колеры белыя і чырвоныя, як і само спалучэнне колераў, і ў прыватнасці па схеме БЧБ, з’яўляюцца сімваламі з рэлігійным хрысціянскім зместам.

Вядома, што БЧБ – гэта таксама дзяржаўны сцяг РБ у перыяд (19.09.1991 – 7.06.1995) Але, нават сам стваральнік эталону сцяга, мастак Мікола Купава, ў разважаннях пра сімволіку і значэнне колераў сцяга робячы алюзію да стужакак бчб на літургічным адзенні ў праваслаўнай традыцыі, сцвярджае: “Бел-чырвона-белыя палоскі,  сімвалізуюць кроў Хрыста..” (інтэрв’ю Народная Воля).

Безумоўна, яго меркаванне абсалютна адпавядае хрысціянскаму навучанню і культурнай традыцыі.

? БЧБ у веравучэнні.

У хрысціянскім веравучэнні, якое грунтуецца на Святым Пісанні, мае месца выкарыстоўванне розных колераў у ролі сімвалаў. У прыватнасці сімвалічнымі ёсць чырвоны і белы колеры.

У Старым Запавеце, напрыклад, прарок Ісая спасылаўся на іх, як на сімвалы: «Калі будуць грахі вашыя, як барвовае, — як снег адбялю; калі будуць чырвоныя, як пурпура, — як воўну адбялю. » (Іс 1,18) У Новым Запавеце белы колер — сімвал Бога і анёлаў. Белае адзенне мае Хрыстос на гары Табор (Мк 9,3) і анёл ў магіле Уваскрослага Хрыста (Мк 16,5). Асабліва цікавы ёсць  прыклад выкарыстоўвання колераў белага ў спалучэнні з чырвоным. Аб гэтым чытаем ў  кнізе Адкрыцця Апостала Яна. Згодна з логікай Апостала, каб набыць белыя адзенні святасці, неабходна іх выбеліць у крыві, адпаведна белы колер ёсць абумоўлены чырвоным. «…пачаўшы прамову, адзін старац спытаўся ў мяне: гэтыя апранутыя ў белую адзежу, хто і адкуль прыйшлі? Я сказаў яму: ты ведаеш, госпадзе. І ён сказаў мне: гэта тыя, якія прыйшлі ад вялікага смутку; яны абмылі вопратку сваю і адбялілі вопратку сваю Крывёю Ягняці. За гэта яны знаходзяцца цяпер перад тронам Бога … » (Адкр 7, 13-15)

У пацвярджэнне правільнасці трактавання слоў Пісання зацытую словы Вікарыя генеральнага дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскага Рымска-каталіцкага Касцёла Юрыя Касабуцкага: «Бел-чырвона-белы сцяг … гэта спалучэнне колераў у хрысціянстве ад самога пачатку было сімвалам Уваскрослага Хрыста. Гэта — белая плашчаніца, у якую было загорнута Цела Хрыста, а чырвоная паласа — гэтя Кроў Хрыста. Калі Ён уваскрасае — сцяг белы і крыж чырвоны. Так было на старажытных іконах: Хрыстос трымаў у руцэ харугву, а на ёй — спалучэнне белага І чырвонага колераў. Гэтая стужка таксама азначае спалучэнне Старога І Новага Запаветаў. » (Цытата з catholic.by афіцыйнага партала Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі (ККББ) У свята святога Арханёла Міхала 29 верасня 2020. Ў гаміліі, прамоўленай падчас святой Імшы Ў Мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.)

Зрэшты, не толькі каталіцкія іерархі бачаць у БЧБ сімвал Хрыста. Але таксама і праваслаўныя. Так яшчэ ў 1995 годзе на парламенцкай камісіі пры вырашэнні пытання пра сімволіку Ніл Гілевіч спытаў тагачаснага мітрапаліта Філарэта: «Як вы, ўладыка, ставіцеся да бел-чырвона-белага сімвала, як сімвала нашага дзяржаўнага сцяга?» Адказ праваслаўнага іерарха быў такім: «Як жа я магу ставіцца да сімвала крыві Хрыста, пралітай на белую плашчаніцу ?! Толькі станоўча! ».

Вышэй сказанае асмельвае абагульніць і зрабіць выснову: у хрысціянскім вучэнні белы колер з’яўляецца сімвалам Бога і святасці. Чырвоны колер — сімвал пралітай крыві, пакутніцтва, сімвал самаадданай і ахвярнай вернасці Госпаду. Спалучэнне белага і чырвонага, з перавагай і дамінантай першага ў сукупнасці двух колераў, разглядаецца як адно цэлае, што сімвалізуе яднання чалавека з Богам праз шлях самаадрачэння і ахвярнасці.

? Ужыванне БЧБ у Касцёле.

У хрысціянскай рэлігіі, і ў прыватнасці ў канфесіі Рымска-каталіцкай Царквы, выкарыстоўваюцца рознага роду сімвалы, якім надаецца рэлігійны сэнс. Колеры таксама з’яўляюцца знакамі. А менавіта ў Літургіі Касцёла чырвоны колер — сімвал пакутніцтва, белы колер — сімвал святасці, чысціні, цнатлівасці і безграхоўнасці. На практыцы гэта адлюстроўваецца напрыклад у адзенні святароў падчас служэння Імшы. Такім чынам, калі ў літургічным календары Касцёла святкуецца дзень святога мучаніка святар апранаецца ў адзенне чырвонага колеру, у дзень святкавання святога, але не мучаніка — у адзенне белага колеру.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава