Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла
Паводле афіцыянай інфармацыі, Уладзіслаў Завальнюк падаў просьбу аб звальненні пасля 30 гадоў кіравання парафіяй — ён быў абавязаны гэта зрабіць у сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту,
26 ліпеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі прызначыў новага пробашча парафіі Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску — ксяндза Франца Рудзя.
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк атрымае тытул «эмэрыт» — гаворыцца ў паведамленні архідыяцэзіі.
Канал «Katolik.life. Неафіцыйнае» адзначае, што ў парафіі пакуль не каментавалі змены.
Раней ад каталіцкіх святароў паступалі звесткі, што адной з умовай вяртання Чырвонага касцёла вернікам можа быць патрабаванне адстаўкі пробашча Уладзіслава Завальнюка, які кіруе парафіяй з 1990 года.