Ксёндз Канстанцін Гушча: “Ужо не існуе апалітычнасці!”

Аўтар

Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
На сваёй старонцы ў Facebook святар з ордэну Марыянаў напісаў, што “два нелігітымных тырана са сваім асяроддзем і прапагандай, маючы ўвесь ваенны апарат жадаюць захапіць Украіну”. “Нельга закрыцца і сказаць, што гэта мяне не цікавіць”, — зазначыў ён.
Святар выразіў надзею, што “мы (беларусы) знойдзем дастаткова адвагі каб супрацьстаяць рэжыму і не дазволім так званаму “рускаму міру” захапіць нашу краіну”.
“Будучы з Богам зможам захаваць Гонар і адстаяць нашую Айчыну!”, — напісаў марыянін.
