Ксёндз Барок пра новыя прысуды палітвязням


ВячаслаўБарок
Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.
У прысудах палітвязням у выглядзе зняволення на тэрміны 18 год (Урад і Ціханоўскі), 16 год (Сакоў і Папоў), 15 год (Лосік і Цыгановіч), 14 год (Бабарыка і Статкевіч), 11 год (Калеснікава), 10 год (Знак) і іншыя іх тысячы (заведзена больш 5 тыс палітызаваных крымінальных спраў) вінаватыя не толькі суддзі, пракуроры ды сам Лукашэнка і ўсе яго памагатыя, вінаваты кожны з нас. Вінаватыя і мы святары, якія недастаткова вучылі беларусаў любіць Закон і сёння праваахоўчыя органы проста на яго плююць выконваючы распараджэнне зверху, а не закон.
Вінаватая і міжнародная супольнасць. Ды і тыя, хто ў Ватыкане не бачаць гэтага беззаконня і маўчаць таксама вінаватыя.
Госпадзе, даруй нам.
Злітуйся над Беларуссю.