Католік-айцішнік пра веру, палітыку і наркотыкі


ВячаслаўБарок
Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.
00:00 Размова з Максімам Кавалёвым – католікам-айцішнікам, чальцом Каардынацыйнай Рады і актыўным ўдзельнікам “Хрысціянскай Візіі”, дзеячам Задзіночання Беларускіх Студэнтаў і Моладзевага Блоку; пры гэтым прыхільнікам ідэй #LegalizeBelarus.
01:19 Прыярытэты:
праваабарончая дзейнасць і #Хрысціянская_візія …
02:19 “Мая ідэалогія – Ісус Хрыстос.”
Хрысціянства трэба не прапагандаваць, але трэба даваць сведчанне пра Хрыста.
04:09 Пратэстоўцы – наркаманы і прастытуткі?
Пра месца працы тыповага пратэстоўцы.
06:45 За хрысціянскую пазіцыю – 15 содняў зняволення.
Малітва за загінуўшага Рамана Бандарэнка – віна даказана.
10:00 Разумеў, што затрымаць могуць і быў падрыхтаваны, але ішоў і маліўся. Малітоўнік быў з сабой. Турэмны досвед
11:25 Дарога да Бога. Станаўленне католікам. Пра праваслаўныя карані.
Бога не можа не быць. Жаданне стаць праваслаўным святаром і рэакцыя бацькоў.
Заняткі і катэхеза – першы крок ад “праваслаўнага атэіста” да хрысціяніна-католіка.
Абгрунтаванасць веры.
16.00 Пра легалізацыю наркотыкаў.
Legalize Belarus – гэта не пра наркотыкі, а пра абарону людзей.
Зло не #наркотыкі, але няправільнае іх выкарыстоўванне.
Недасканаласць беларускай сыстэмы правасуддзя ў змаганні са злом неўласцівага ўжывання наркатычных сродкаў.
21:15 Максім Кавалёў пераканаў: #ксёндз за легалізацыю наркатычных сродкаў (кадэіна).
22:45 Пра жыццё цяперашняе і пра магчымасць вярнуцца ў Беларусь
24:00 Хто пераможа і калі будзе перамога дабра?
25.25 Католіку лепш маліцца ці займацца палітыкай?
26:10 Пра моладзь… і #БРСМ.