Каталікі-беларусы замежжа запрашаюць на інтэграцыйную сустрэчу


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Яна адбудзецца 15-га красавіка ў Варшаве пры касцёле св. Аляксандра. Што гэта за сустрэча?
“Нас, беларусаў-каталікоў, вельмі шмат у Польшчы. Але многія з нас губляюцца сярод польскіх вернікаў, тым самым ігнаруючы – часамі несвядома – малітвы па-беларуску, што рэгулярна праходзяць у найвялікшых гарадах: Варшаве, Гданьску, Лодзі, Беластоку, Уроцлаве, Познані, Любліне”, – пішуць арганізатары. У праграме сустрэчы знаёмства, свабодны мікрафон, праца ў групах і, вядома, малітва.
На мерапрыемства запрашаюцца таксама вернікі іншых канфесій і людзі ў пошуку. Арганізатары падкрэсліваюць – “калі вы хочаце будаваць здаровую беларускую супольнасць – вам да нас”.
Уся падрабязная інфамарцыя пра з’езд сабраная на старонцы каталікоў-беларусаў Варшавы. Запіс на сустрэчу абавязковы. Форма тут.