Каментар канала “Каталіцкая Беларусь: адраджэнне” наконт звальнення праваслаўнага архібіскупа Арцемія

Скаментуем “сыход на супакой па стане здароўя”, а дакладней адхіленне архібіскупа Арцемія ад кіравання Гарадзенскай епархіяй. Тэма гарачая і актуальная для ўсіх вернікаў і царкоўных дзеячоў, нягледзячы на іх прыналежнасць да той ці іншай галіны хрысціянства.
Паглыбляцца праўда не будзем, бо той жа тэлеграм-канал Хрысціянская візія досыць дэталёва апісаў гэту гісторыю, а таксама выказаў справядлівае абурэнне сітуацыяй.
Аднак, пару слоў, усе ж дадамо.
Першае, трэба разумець, што архібіскупа Арцемія “вялі” яшчэ з мінулага года, калі ён упершыню выказаў сваю незадаволенасць бяскарнасцю лукашэнкаўскіх красауцев. Тыя ж каналы з “сеткі азарёнка” пачалі рыхтаваць адстаўку архібіскупа Арцемія з мінулага месяца (тут і тут).
Другое, не будзем моцна паглыбляцца ў стасункі чальцоў Сінода БПЦ, мы ўсе ж далёкія ад праваслаўнай тэматыкі, аднак, нават аналізуючы тую інфармацыю, што пратачылася ў тэлеграм, робіцца зразумела – адстаўку архібіскупа спрадвечна падтрымвалі далёка не ўсе. Вырашылася ўсе толькі з дапамогай “палітычнай волі”, а дакладней дзякуючы банальнаму запалохванню.
Дапускаем, што гэты сігнал зразумеюць усе рэлігійныя дзеячы, у тым ліку і каталіцкае духавенства. Не хочам рабіць нейкіх прагнозаў, але ў сітуацыі, што склалася чакаць якой-небудзь падтрымкі пратэстоўцаў, найхутчэй, не варта. Хоць, калі нехта з нашых пастыраў ці архіпастараў сябе выявіць і выкажа сваю адкрытую пазіцыю, мы будзем удзячныя. Як і тысячы і тысячы тых, хто пратэстуе і змагаецца за свабоду.
Ну і трэцяе, мы гаварылі c некалькімі парафіянамі Фарнаго Касцёла ў Горадню. Усе яны, так ці інакш абмяркоўвалі і абмяркоўваюць дадзеную падзею са сваімі сябрамі ці знаёмымі. Згоды з дзеяннямі ўлад, зразумела няма.
Нягледзячы на гэта, мы верым. У тое, што праўда пераможа і Бог правядзе нас праз гэтыя выпрабаванні і дапаможа пабудаваць зусім новую, вольную і справядлівую Беларусь.
Жыве!⚪️🔴⚪️🙏🏻