Каля сямідзесяці каталіцкіх сьвятароў падпісалі хадайніцтвы ў абарону Вольгі Залатар

Два каталіцкіх сьвятары напісалі паручальніцтвы за палітзьняволеную Вольгу Залатар, каб яе выпусьцілі з турмы. Адзін з іх — ксёндз Аляксандр Фамяных, пробашч парафіі, да якой належыць Вольга.

Таксама было напісана два хадайніцтва ў СК аб спыненьні крымінальнага перасьледу Залатар, якія сумарна падпісалі каля 70 каталіцкіх сьвятароў. Пра гэта паведамляе ксёндз Вячаслаў Барок у выпуску свайго відэаблога, прысьвечаным Вользе.

Вольга Залатар тройчы пісьмова прасіла дазволу на сустрэчу са сьвятаром, але ёй адмаўляюць нібыта за адмову супрацоўнічаць са сьледствам.

Маці Вольгі, Яніна Залатар, спрабуе перадаць дачцэ малітоўнік, што дагэтуль было немагчыма. Яна дзякуе ўсім, хто моліцца за Вольгу, і спадзяецца, што ў хуткім часе яна будзе на волі, бо яна ні ў чым не вінаватая.

Хрысьціянская візія