«Калі ёсць Бог, то адкуль 2020 год і вайна ва Украіне?»
На юцюб-канале «Жизнь-малина» выйшла вялікая размова з беларускім святаром Аляксандрам Кухтам.
Вядучы Мікіта Мелказёраў спытаў пра многае ў айца Аляксандра: і пра падзеі 2020-га, і пра стаўленне БПЦ і яе цяперашняга кіраўніка мітрапаліта Веніаміна да тых падзей, і пра вайну ва Украіне, і нават пра тое, ці трапіць Лукашэнка ў пекла.