КАНФЕСІІПа-беларускуРыма-Каталіцкая Царква

Грэка-каталіцкі святар, які звярнуў увагу Ватыкана на беларусаў як нацыю. Выйшла «Выбранае» айца Льва Гарошкі

Леў Гарошка — рэлігійны і грамадскі дзеяч, які зрабіў шмат для таго, каб беларусаў заўважылі ў свеце. Пэўны час ён працаваў у Рыме, дзе кіраваў Беларускай секцыяй радыё Ватыкана.

Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч склалі асноўныя творы яго інтэлектуальнай спадчыны ў «Выбранае». Доўгачаканы том выйшаў у „Бібліятэцы Бацькаўшчыны“ (серыя „Спадчына: агледзіны“) пры спрыянні інтэрнэт-бібліятэкі „Kamunikat“.

Пра выданне і пра самога айца распавядае праект «Будзьма».