Грэка-каталіцкаму святару Аляксандру Шаўцову дадалі 30 сутак. Будслаўскія ўрачыстасці ён правядзе за кратамі


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Сёння суд у Полацку асудзіў протапрэзбітара паводле артыкулаў 19.11 і 24.23. Да папярэдняга прысуду дадалі 30 сутак і такім чынам святар правядзе за кратамі 45 дзён. Гэта азначае, што Шайцоў будзе вызвалены 8-га ліпеня, праз тыдзень пасля найважнейшага фэсту Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі.
Нагадаем, што былы нунцый Апостальскай Сталіцы ў Беларусі, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, прыбудзе на сёлетнія ўрачыстасці ў Будслаў у якасці папскага легата (адмысловага пасланніка). Такім чынам падчас яго візіту, грэка-каталіцкі святар будзе знаходзіцца ў турме.
@christianvision