Евангелічная царква Нямеччыны заклікае пісаць лісты палітвязням

По-русски Read to English

Евангелічная царква Нямеччыны заклікае пісаць лісты беларускім палітвязням. Пра гэта адзначаецца ў прэс-рэлізе апублікаваным 24 сакавіка, напярэдадні Дня волі.

Епіскапіня Босэ-Хубэр, віцэ-прэзідэнтка царкоўнай рады і адказная за замежныя сувязі, адзначыла з гэтай нагоды: «На адлегласці мы мала чаго можам зрабіць, каб дапамагчы наўпрост. Але мы можам адпраўляць лісты. Кожны ліст прыносіць надзею ў адзіноту зняволення — і нагадвае вязням, што мы думаем пра іх, молімся за іх і спадзяемся на іх вызваленне».

У Беларусі пасьля выбараў напачатку жніўня 2020 года дзяржава ажыцьцяўляе жорсткія гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да людзей, якія мірна пратэстуюць супраць відавочна непраўдзівых афіцыйных вынікаў выбараў. Людзі патрабуюць правядзеньня новых выбараў пры стварэньні вольных умоў для іх. З таго часу былі арыштаваны і часова затрыманы дзясяткі тысяч чалавек. У дачыненьні да больш чым за 100 чалавек улады ўзбудзілі палітычна матываваныя крымінальныя справы. Ім пагражае пазбаўленне волі на шмат гадоў.

Гэтым людзям патрэбна падтрымка. Для іх няма нічога горай, чым быць забытымі, калі ім пагражаюць гадамі турэмнага зьняволеньня за дзеяньні, якіх яны не зьдзяйсьнялі.

Таму па ініцыятыве Пратэстанцкай царквы Германіі (EKD), Нямецкага таварыства па вывучэнні Усходняй Еўропы (DGO), сумесна з праваабарончым центром «Вясна», стартавала акцыя 100хСалідарнасць. Грамадскія дзеячы Германіі заклікаюць да неадкладнага вызваленьня палітычных зьняволеных у Беларусі. Яны выказваюць салідарнасць з усімі людзьмі ў Беларусі, якія выступаюць за свабодныя выбары, дэмакратыю, прававую дзяржаву і правы чалавека. #WeStandBYyou!

100xSolidarität салідарна з праграмай падтрымкі палітычных зняволеных #WeStandBYyou праваабарончай арганізацыі Libereco Partnership for Human Rights.

Зварот царквы ад 24 сакавіка 2021 года.

Сайт праекту