Экстрэмісцкімі прызнаныя каталіцкі тэлеграм-канал і нашы сацсеткі, але не ўсе

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебска 7 верасня ўнёс у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў наші старонкі ў інстаграме, фэйсбуку, твітары і «Укантакце».
Таксама экстрэмісцкім быў прызнаны судом Ленінскага раёну Мінска тэлеграм-канал пра беларускі Касцёл, беларускіх каталікоў і іх грамадскую актыўнасць — «За нашу i вашу свабоду/Rerum Novarum» (праўда, ён нядаўна змяніў назву).
Нагадваем, што калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, трэба выконваць меры бяспекі.