Дыскусія “Удзел хрысціян у палітыцы” і прэзентацыя беларускага перакладу “сацыяльных” энцыклік адбудуцца ў Варшаве 7 чэрвеня


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
У якасці дыскутантаў выступяць ксёндз Вячаслаў Барок, святар Аляксандр Кухта і пастар Кшыштаф Зарэмба. Яны абмяркуюць, ці павінны хрысціяне быць актыўнымі ў грамадскім жыцці і ў палітыцы і на якіх прынцыпах павінен грунтавацца такі ўдзел.
Тры энцыклікі Rerum Novarum, Graves de Communi Re і Quadragesimo anno, якія ўпершыню публікуюцца на беларускай мове, былі выдадзеныя ў 1891–1931 гадах. Гэтыя лісты Папы Рымскага да ўсіх каталікоў у пытаннях эканомікі, сацыяльнага ладу, маралі і палітыкі паклалі пачатак ідэалогіі хрысціянскай дэмакратыі і сацыяльнаму вучэнню Каталіцкай царквы. Выданне выйшла пры падтрымцы Руха беларускай салідарнасці.
Мерапрыемства адбудзецца 7 чэрвеня, а 18.00
???? Прастора «Пад Жырандоляй» (Варшава, Hoża 41, lok 2)
Для ўдзелу неабходная рэгістрацыя па спасылцы.