Двум ксяндзам у Беларусі не працягнулі дазвол на служэнне — без пастыраў засталіся адразу шэсць парафій
Як заўважыла выданне @katolik_life, Беларусь вымушаны пакінуць два польскіх святара, якія шмат гадоў служылі ў Брэсцкай вобласці — ксёндз Адам Страчынскі, які на працягу 11 гадоў быў душпастырам у Івацэвічах, Косаве і Вольцы, і ксёндз Павел Кручэк, які 13 гадоў служыў у Іванаве, Драгічыне і Бездзежы.
Прычына ў тым, што Пінская дыяцэзія не атрымала ад ўладаў узгадненне на далейшае служэнне святароў. Учора, 8 сакавіка, з пастарамі развіталіся ў парафіях.







