Дачцы хрысціянскага актывіста і палітэмігранта патрэбна дапамога
Яўген Брыцько — палітычны мігрант і бацька пяцерых дзяцей. Ён хрысціянін, некалькі разоў для нас каментаваў падзеі 2020 года ў Беларусі.
Зараз ён звяртаецца па дапамогу. Яго сям’я шмат гадоў вядзе барацьбу за здароўе дачкі Касіі. Дзяўчынка з нараджэння пакутуе рэдкім захворваннем вачэй — анірыдыяй, выкліканай мутацыяй. Гэты стан прыводзіць да множных ускладненняў, уключаючы святлабоязь, дыстрафію сятчаткі і рызыка поўнай страты зроку. Сям’я была вымушана пакінуць Беларусь з-за пагрозы рэпрэсій, і зараз жыве ў Літве, дзе Касіі аказваюць медыцынскую дапамогу. Аднак нядаўна ў дзяўчынкі пачалося небяспечнае павышэнне ўнутрывочнага ціску, што пагражае незваротнай стратай зроку.
Шанец выратаваць зрок Касіі — лячэнне ў ізраільскай клініцы Sheba Medical Center, якое ўключае абследаванне, аперацыю і пасляаперацыйнае назіранне. Агульны кошт складае €11,000, якія сям’я не можа пакрыць самастойна. Яўген звяртаецца па дапамогу, каб даць сваёй дачцэ магчымасць бачыць свет, які яна так любіць. Нягледзячы на праблемы са зрокам, Касія называе жоўты «колерам шчасця» і працягвае натхняць сваю сям’ю змагацца за будучыню.
Збор адкрыты на платформе BYSOL*.
*Прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. Увага, не данацьце з Беларусі ці Расеі.