Ціск на беларускіх каталікоў: стрым з ксяндзом Вячаславам Барком

Ксёндз-пробашч расонскага касцёла Вячаслаў Барок з’ехаў з Беларусі, даведаўшыся, што на яго распачалі чарговую адміністрацыйную справу. Барок ужо адбыў 10 сутак арышту ў снежні 2020 года — і вырашыў, што больш не трэба.
У стрыме з Вячаславам Барком абмяркуем ціск на беларускіх каталікоў, з якімі, здаецца, у Лукашэнкі так і не атрымалася памірыцца. А таксама рэлігійны гімн “Магутны Божа”, які працягваюць спяваць у касцёлах, нягледзячы на перасцярогі з боку ўладаў.