Чатыры гады таму на мінскай Плошчы Перамен быў забіты Раман Бандарэнка, які выйшаў бараніць нацыянальную сімволіку ад вандалаў

Дыктатура не збіраецца перагортваць старонку з імем Рамана. Зусім нядаўна быў схоплены Ігар Ільяш, муж журналісткі Кацярыны Андрэевай. Кацярына вяла стрым з маніфестацыі ў памяць Бандарэнкі і зараз адбывае 8-гадовы тэрмін у калоніі. Ігар — у СІЗА пад крымінальнай справай.
Насценны роспіс, зроблены калісьці Раманам у трапезнай Жыровіцкага манастыра, знішчаны. І гэта вельмі яскрава паказвае, як царкоўная наменклатура падтрымлівае рэжым у імкненні «закатаць у асфальт» усё свабоднае, годнае і чалавечнае.
Мы таксама мусім не перагортваць старонку. Раман Бандарэнка — гэта своеасаблівая «ікона» ўсіх беларусаў, забітых і зняволеных рэжымам Лукашэнкі.
«Ікона», якая моўчкі нагадвае, як проста зараз у цэнтры Еўропы ламаюцца лёсы.
Далучайцеся да малітвы за ахвяр дыктатуры, трансляцыя тут. Служба праходзіць у беларускім праваслаўным храме ў Вільні.