Па-беларуску
Віншаванне палітвязняў з Вялікаднем – запрашэнне для жыхароў у Вільні
Праваабарончая арганізацыя “Вясна” запрашае тых, хто жыве ў Вільні, далучыцца да акцыі віншавання беларускіх палітвязняў з Вялікаднем – далаць ім паштоўкі. Ахвочых чакаюць тут: ✍️ 6 красавіка (чацвер), 18:00-20:00????Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20), другі паверх
У Зэльве знік помнік паэтцы Ларысе Геніюш
Сёлета спаўняецца 75 год з часу арышту Ларысы і Янкі Геніюшаў. Адбылося гэта 5 сакавіка 1948 года, а роўна праз 5 год, дзень у дзень, памёр Сталін. Напэўна і яго наступнікам, сталіназаўрам, ужо нядоўга засталося: Сьвітае. Нявінныя ўсталі з калень,А мёртвыя выйшлі па ляўры.І толькі ад праўды схаваліся ў ценьАпошнія сталіназаўры. Як немагчыма было пеклу […]
«Гэта злачынства супраць Бога». Якое вучэнне Каталіцкага касцёла адносна ядравай зброі
У сувязі з рашэннем рэжымаў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі размясціць у Беларусі ядравую зброю, аўтар тэлеграм-каналу Rerum Novarum згадаў, што кажа Кампендый сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла адносна ядравай зброі. У прыватнасці, адзначаецца, ????«палітыка ядзернага запалохвання, тыповая для перыяду г. зв. халоднай вайны, павінна быць заменена канкрэтнымі мерамі па раззбраенні». ????«Прынцып нераспаўсюджвання ядзернай зброі разам […]
Адстаўка Завальнюка – умова вяртання Чырвонага касцёла
Выданне «Белсат» раней паведамляла са спасылкай на звесткі ад каталіцкіх святароў, што адной з умовай вяртання Чырвонага касцёла вернікам можа быць патрабаванне адстаўкі пробашча Уладзіслава Завальнюка, які кіруе парафіяй з 1990 года, калі святыню перадалі вернікам пасля савецкай канфіскацыі. У Чырвоным касцёле выданню паведамілі, што ксяндза Уладзіслава ўжо спрабавалі нядаўна перавесці пробашчам у парафію Ракава […]
Беларускі праваслаўны святар: з царквы сыходзяць прыхаджане, святары знаходзяцца пад ціскам і шукаюць большай незалежнасці
Святар аднаго з мінскіх прыходаў, вядомы «Хрысціянскай візіі», даслаў у рэдакцыю свае назіранні за тым, што адбываецца на ягоным прыходзе ў сувязі з падзеямі апошніх трох гадоў: пандэмія, палітычны крызіс, вайна ва Украіне. Публікуецца на ўмовах ананімнасці. Падзеі апошніх трох гадоў моцна адбіліся на царкоўным жыцці Беларускай Праваслаўнай Царквы. Ніхто не будзе спрачацца, што за […]
У Варшаве распачаліся праваслаўныя богаслужэнні па-беларуску
19 сакавіка, у нядзелю Крыжапаклонную, была праведзена першая нядзельная літургія па-беларуску ў Варшаве. Для беларусаў, якіх сабралася на службу каля паўсотні чалавек, служыў святар Андрэй Кузьма. Гасцінны прыход св. Рыгора Перадзэ (ul. Lelechowska, 5), дзе богаслужэнні адбываюцца па-польску, ласкава прывітаў у сябе беларускую праваслаўную супольнасць Польшчы. Наступная служба адбудзецца 30 красавіка. Далучайцеся да групы «Праваслаўная […]
Каталікі-беларусы замежжа запрашаюць на інтэграцыйную сустрэчу
Яна адбудзецца 15-га красавіка ў Варшаве пры касцёле св. Аляксандра. Што гэта за сустрэча? “Нас, беларусаў-каталікоў, вельмі шмат у Польшчы. Але многія з нас губляюцца сярод польскіх вернікаў, тым самым ігнаруючы – часамі несвядома – малітвы па-беларуску, што рэгулярна праходзяць у найвялікшых гарадах: Варшаве, Гданьску, Лодзі, Беластоку, Уроцлаве, Познані, Любліне”, – пішуць арганізатары. У праграме […]
Іван Фёдараў замест Францыска Скарыны?
Флагшток паведамляе, што праваслаўны святар з Гомельшчыны распавядаў у школе, быццам першай кнігай на Русі стаў “Апостал”, выдадзены Іванам Фёдаравым у Маскве (1564 г.). Зазначым, што інфармацыйныя кампаніі, прысвечаныя дзейнасці маскоўскага першадрукара, праводзяцца ў РПЦ кожны год у сярэдзіне сакавіка. Яны прымеркаваныя да Дня праваслаўнай кнігі — свята, заснаванага па ініцыятыве Патрыярха Кірыла ў 2009 […]
Пасля абурэння праўладных актывістаў каталіцкая парафія змяніла шыльду і вярнула на яе Леніна
У Радуні на браме касцёла Маці Божай Ружанцовай была размешчана шыльда з надпісам на беларускай і польскай мовах, прычым, у польскім варыянце вуліцу «пераназвалі» з «Леніна» ў «Касцёльную». Пралукашэнкаўскія актывісты абурыліся гэтым. Яны пісалі ў сваіх пабліках абураныя паведамленні з абразамі, ненарматыўнай лексікай і распальваннем варожасці ў дачыненні да каталіцкіх святароў: «Бля…ь. Давно известно, что […]