Рыма-Каталіцкая Царква
Маці пяцярых дзяцей Вользе Залатар выставілі абвінавачаньне: «публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады»
38-гадовай шматдзетнай маці са Ждановічаў Вользе Залатар выставілі абвінавачаньне, паводле якога ёй пагражае да трох гадоў турмы. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзіў адвакат Вольгі Андрэй Мачалаў. Жыхарку Ждановічаў Вольгу Залатар арыштавалі 18 сакавіка. Сілавікі спынілі яе аўтамабіль, дзе, акрамя Вольгі, знаходзілася яе непаўналетняя дачка. Пасьля гэтага, па словах суседзяў, дадому да Вольгі прыехала група сілавікоў з […]
Беларускія цэрквы і Дзень волі 2018 года
Соты юбілей БНР выпаў на нядзелю і ў цэрквах розных канфесій адбыліся набажэнствы з малітвай за Беларусь. У менскай Архікатэдры арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з казаньнем, дзе назваў БНР “Зьвеставаньнем беларускай незалежнасьці”. Ён скончыў прамову так: “Бог хоча бачыць Беларусь як краіну, пра насельнікаў якой будуць казаць: “Паглядзіце, як яны любяць адзін аднаго!” У новы […]
Catholic.by: Вельмі сімвалічна, што ў дзень, калі «неба цалуе зямлю» і дае чалавеку сапраўднае вызваленне, нашы суайчыннікі ва ўсім свеце адзначаюць дзень Волі
Афіцыйны сайт Рыма-каталіцкага касцёлу ў Беларусі: Дзень Звеставання Пана — асаблівы дзень не толькі для католікаў, але і для ўсіх беларусаў. 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць першай у найноўшай гісторыі беларускай дзяржавы. Вельмі сімвалічна, што ў дзень, калі «неба цалуе зямлю» і дае чалавеку сапраўднае вызваленне, нашы суайчыннікі ва ўсім свеце адзначаюць дзень […]
Біскуп Юрый Касабуцкі: Молімся аб спыненні палітычных рэпрэсій
25 сакавіка Касцёл адзначае ўрачыстасць Звеставання Пана. Вось як гэтую падзею апісвае евангеліст Лука: “У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, называны Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя. Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: “Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою”. Яна ж […]
У цэрквах розных краін і розных традыцый моляцца за Беларусь
25 сакавіка, у Дзень Волі і на сьвята Зьвеставаньня (Благавешчаньня) па новым стылі, плануюцца набажэнствы з малітвай за Беларусь у цэрквах розных традыцый. Яны адбудуцца ў Беларусі і за мяжой, анлайн і ўжывую. У Празе ў 16 гадзін па мясцовым часе пачнецца экуменічная малітва за Беларусь у евангелічным саборы святога Сальватара (Salvátorská, 1). У Вільні […]
Каталічка, магістар сацыялёгіі, шматдзетная маці: затрыманая Вольга Залатар
Жыхарку Ждановічаў Вольгу Залатар арыштавалі 18 сакавіка. Па словах суседзяў, дадому да Вольгі прыехала група сілавікоў з ГУБАЗіК. Яны правялі ператрус і забралі Вольгу з сабой, цяпер яна ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Прэс-служба УУС Менаблвыканкаму паведамляе, што на Вольгу завялі крымінальную справу. Артыкул, паводле якогда распачалі справу, не называецца. Позьнім вечарам таго ж дня затрымалі мужа […]
Слова ксяндза Вячаслава Барка на Дзень Волі
Мы – беларусы. Наш народ мае больш чым тысячагадовую гісторыю. Наша дзяржава будавалася на фундаментах Княстваў Полацкага і Тураўскага. І гэта мы – беларусы нашчадкі легендарных продкаў Вялікага Княства Літоўскага. І мы ўжо напрацягу апошніх 103-ох гадоў маем незменную дату 25 сакавіка, калі святкуем абвяшчэнне незалежнасці БНР. Для Беларусі гэта не толькі памятная дата з […]
Чэшскі дысідэнт, каталіцкі святар Томаш Галік звяртаецца да беларусаў у казанні, прысвечаным Дню Волі.
Дзьмітры Гурневіч піша на фэйсбуку: Паўмістыка пераследуе мяне ўсё жыццё. Сёння ранкам ліставаўся з мегапапулярным чэшскім святаром Томашам Галікам наконт інтэрвію. Яшчэ ў мае студэнцкія часы я чытаў яго працы і лічыў адным з асноўных еўрапейскіх інтэлектулаў. У часы камунізму ў Чэхіі ён быў адной з ключавых асобаў падпольнага касцёла. Улады не дазволілі яму працаваць […]
У касцёле ў Новалукомлі ўчынены акт вандалізму
Уначы з 17 на 18 сакавіка невядомымі быў учынены акт вандалізму ў касцёле святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі. Пра злачынства паведаміла Курыя Віцебскай дыяцэзіі на партале Catholicnews.by. Каля першай гадзіны ночы невядомыя праніклі ў святыню і напісалі чорнай фарбай зняважлівыя словы ў прэзбітэрыі. Паколькі касцёл злучаны ў адзін комплекс з плябаніяй, шум у будынку пачуў пробашч […]