Біскуп Юрый Касабуцкі: Я быў, ёсць і буду супраць гвалту, насілля, здзекаў, катаванняў, рэпрэсій і хлусні…
Паважаныя сябры, браты і сёстры!
За апошнія суткі я атрымаў і працягваю атрымліваць шматлікія акты падтымкі і салідарнасці ад неабыякавых людзей, якія датычаць справы нападу на будынкі Курыі і пашкоджанні і т.п.
Я хацеў бы перш за ўсё звярнуць увагу на тое, што НЕ ВАРТА КАГОСЦІ АБВІНАВАЧВАЦЬ у гэтых справах, пакуль не скончыцца следзтва. Гэта важна, таму што заўсёды ёсць небяспека абвінаваціць нявіннага чалавека…
Асаблівым чынам дзякую ўсім людзям, якія мяне падтрымліваюць словам, малітвай, быццём разам… Гэта вельмі важна, бо наша людзкая салідарнасць з’яўляецца праявай чалавечай дасканаласці і здольная рабіць нават цуды… Мяне найбольш кранае тое, што звяртаюцца людзі розных канфесій, нацыяняльнасцей, поглядаў і выказваюць сваю падтрымку. У гэтым адзінстве наша моц, бо мы праяўляем сябе як адзіны беларускі народ…
ВЫ НАЙЛЕПШЫЯ ЛЮДЗІ НА ЎСІМ СВЕЦЕ !!!!
Са свайго боку хачу адзначыць, што я заўсёды падтрымліваю чалавека церпячага, пераследаванага, якому цяжка… Я малюся і заахвочваю маліцца за ўсіх тых, каму найбольш патрэбна Божая ласка, каб вытрымаць у выпрабаваннях… Я быў, ёсць і буду супраць гвалту, насілля, здзекаў, катаванняў, рэпрэсій і хлусні…
Прашу ў малітве аб заступніцтва бл. Ежы Папялушку