Біскуп Яшэўскі распавёў дэталі сваёй асабістай размовы з папам Францішкам

“Асноўная ўвага была нададзена наладжванню дыялога з дзяржаўнымі ўладамі і магчымасцям ажыццяўлення рэлігійнай дзейнасці ва ўмовах абясцэньвання ў сучасным свеце хрысціянскіх каштоўнасцяў”
Два тыдні таму Магілёўскі біскуп паведаміў, што меў магчымасць пагутарыць з Пантыфікам адзін на адзін. У інтэрв’ю Ватыканскаму Радыё беларускі іерарх распавёў дэталі той гутаркі. Паводле біскупа Яшэўскага, папа цікавіўся як можна падтрымаць вернікаў у Беларусі ў актуальных умовах. “Францішак таксама звярнуў увагу на тое, што, Касцёл павінен заставацца апорай для людзей, быць крыніцай надзеі і падтрымкі ў складаных сацыяльных і культурных умовах”, – распавёў ён.
Падчас сустрэчы папа Францішак памаліўся з біскупа Яшэўскім за Беларусь і яе народ. “Гэта была простая, але глыбока шчырая малітва, у якой ён прасіў Бога надаць нам мудрасць і адвагу прымаць складаныя, але неабходныя рашэнні дзеля дабра ўсяго Касцёла”, – падзяліўся магілёўскі біскуп.