Арыштаваны праваабаронца і грэка-каталіцкі вернік Алесь Капуцкі
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Праваабаронца і грэка-каталіцкі вернік Алесь Капуцкі чацвёрты раз запар арыштаваны на 15 сутак, паведамляе Еўрарадыё. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Маладзечне.
Капуцкі быў затрыманы 17 снежня мінулага года. Яго кожны раз караюць адміністрацыйным арыштам за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацсетках. Цяпер жа 15 сутак далі за іх «захоўванне з мэтай распаўсюду». Адвакат кажа, што праваабаронцу дагэтуль не дазваляюць атрымаць перадачу.
Праваабарончая супольнасць прызнала Алеся Капуцкага палітвязнем.
Паводле слоў самога праваабаронцы, ён паходзіць са «звычайнай савецкай сям’і», да Бога прыйшоў у сталым узросце. Зараз вызнае хрысціянства ў яго грэка-каталіцкай версіі.