Арцыбіскуп Станеўскі памаліўся за святароў у зняволенні

Падчас Імшы Хрызма, на якую збіраюцца ўсе святары архідыяцэзіі, мітрапаліт маліўся за ўсіх святароў, ў тым ліку за “святароў якія знаходзяцца ў вязніцах”.
Кс. Генрых Акалатовіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ з лістапада 2023 г. па абвінавачванні ў здрадзе дзяржаве. Праваабаронцы прызналі святара палітвязнем.