Апостальскі нунцый сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь

21 кастрычніка Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам з нагоды ўручэння прадстаўніком Папы Францішка копіі даверчых грамат.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва.
Сяргей Алейнік пажадаў арцыбіскупу Антэ Ёзічу актыўнай плённай працы ў Рэспубліцы Беларусь.
Арцыбіскуп прыбыў у Беларусь 11 кастрычніка.