Абраны новы кіраўнік Рады вышэйшых настаяцеляў Беларусі
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Ім стаў аблат кс. Анджэй Юхневіч
Рада вышэйшых настаяцеляў з’яўляецца прадстаўнічым органам манаскіх Ордэнаў якія працуюць у Беларусі.
Кс. Юхневіч адназначна выказаўся супраць уварвання расійскіх войскаў ва Украіну. “Я асуджаю дзеянні беларускіх уладаў якія дазваляюць размяшчэнне акупацыйных войскаў і вядзенне баявых дзеянняў з тэрыторыі нашай краіны“, — напісаў ён 4-га сакавіка 2022.
Святар таксама падкрэсліў, што “пішучы гэтыя словы, я рызыкую быць прыцягнутым да адказнасці ў беларускім судзе, але хацеў бы, каб гэтае пярэчанне прагучала публічна”.
Кс. Юхневіч з’яўляецца настаяцелем Ордэну аблатаў у Беларусі. Працуе пробашчам у Шуміліна Віцебскай вобласці.