Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«Большай дапамогі патрабуюць беларусы, чым мігранты» — кс. Барок

«Большай дапамогі патрабуюць беларусы, чым мігранты» — кс. Барок

Placeholder
Аўтар
Вячаслаў Барок

ВячаслаўБарок

Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.

Транзітныя мігранты ў нашай краіне — гэта наглядная карціна беларускага крызісу.

Не гледзячы на холад і дождж, не зважаючы на пагрозы з боку памежнікаў, як беларкскіх так і польскіх, не маючы ўпэўненасць на поспех, мігранты нізашто не пазастаюцца ў краіне са стасусам «астраўка стабільнасці», але прарываюцца праз мяжу.
Пры гэтым становіцца ясна, большай дапамогі патрабуюць беларусы, чым мігранты.

Тры месяцы таму на ютуб я разважаў:

…сёння надыйшоў час дапамагчы Беларусі.

Касцёл навучае: «Міжнародная супольнасць мае маральны абавязак заступіцца за тыя групы, само існаванне якіх пад пагрозай і асноўныя правы якіх сістэматычна парушаюцца.» (КСВК 506). Як ацэніваеш колькі за апошні год беларускі народ выцерпеў ад рэжыма, маштабы знішчэння ўсяго нацыянальнага ды беларускага, то молішся, каб Бог хутчэй уразуміў свет у перакананні, што рэжым — агрэсар а таму «з’яўляецца апраўданым і нават неабходным прыняцце канкрэтных крокаў з мэтай разбраення агрэсара» (КСВК 506)

Інакш дабром гэта не завершыцца.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава