Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Прыгадваем забойства камуністычнымі спецслужбамі блаславёнага Ежы Папялушкі

Прыгадваем забойства камуністычнымі спецслужбамі блаславёнага Ежы Папялушкі

Placeholder

У гэты дзень, 19 кастрычніка, у 1984 годзе, камуністычнымі спецслужбамі Польшчы быў выкрадзены і забіты святар Ежы Папялушка.
Нарадзіўся ён на Падляшшы у сям’і этнічных беларусаў. Лічыўся адным з духоўных пастыраў прафсаюза «Салідарнасць».
У сваіх пропаведзях асуджаў гвалт і нянавісць уладаў.
Незадоўга да свайго выкрадання прамовіў наступныя словы: «Свабода, якую атрымаў чалавек, з’яўляецца праявай ягонай значнасці і важнасці. Сапраўдная свабода з’яўляецца першай характэрнай рысай чалавецтва. Яна была ахвяраванні Богам не толькі нам, але і для нашых братоў. Таму ёсць абавязак нагадваць пра гэтую свабоду там, дзе яе несправядліва абмяжоўваюць».
Ягоная гвалтоўная смерць стала прычынай многіх выступленняў палякаў супраць камуністычнага рэжыма. Але да перамогі заставалася яшчэ 5 год.
Ежы Папялушка далучаны да ліку блаславённых каталіцкага касцёла.

Вашай увазе выява Ежы Папялушкі на паштовай марцы з нашай калекцыі.
Помнікі святару стаяць у некаторых польскіх гарадах, у тым ліку ў Беластоку (глядзі на выяве).
Амерыканцамі быў зняты мастацкі фільм па біяграфіі святара: «Папялушка: свабода ўнутры нас» (фільм можна знайсці ў інтэрнэце). Ёсць некалькі дакументальных фільмаў пра ягоную асобу. Ягоную пранікнёную і такую актуальную малітву «Літанія нашых дзён» можна прачытаць тут.

Будзем памятаць Ежы Папялушку — слаўнага сына ў тым ліку і беларускага народа.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава