Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Пра замену гербаў епархій

Пра замену гербаў епархій

Placeholder

Праваслаўныя вернікі каментуюць сённяшнюю дзіўную навіну пра замену герба Гарадзенскай епархіі.

Багаслоў Наталля Васілевіч на «Радыё Рацыя»:

«Насамрэч там бел-чырвона-белая стужка прысутнічае, проста па цэнтры дадаўся фіялетавы колер, а бел-чырвона-белыя стужкі вельмі танюсенькія ідуць па ўскрайках. І гэта такая партызаншчына, то бок з адкрытай БЧБ стужкі змянілася на такую партызанскую БЧБ стужку, якую не кожны адразу і заўважыць. Гэта адпавядае ў прынцыпе такой геральдычнай традыцыі, калі мантыя епіскапа фіялетавая, і на ёй знаходзяцца гэтыя стужкі».

«Трэнд такі ёсць па выдаленні бел-чырвона-белага колера там, дзе магчыма гэта зрабіць. Таму што з мантыі гэты колер прыбраць немагчыма, але ўжо пры мітрапаліце Паўле ягоны асабісты герб быў зменены (https://t.me/christianvision/773?single) на бела-блакітную стужку».

Святар Аляксандр Шрамко на канале «Поп вне игры»:

«Как говорится, комментарии излишни. На тему ревизии церковных символов и архиерейских облачений грустно шутили, но таки оно и пошло по этому пути. Ибо нет бога, кроме кесаря».

В Гомеле преобразования прошли еще раньше. Церковные иерархи убрали традиционные в православной культуре бело-красно-белые полосы.

Флагшток посмотрел как изменилась символика в Гомельской (и Жлобинской) епархии. На сайте епархии и ее социальных сетях зафиксировано 3 варианта логотипа. Как оказалось, с каждым вариантом красно-белой ленты становилось все меньше, пока в последнем она не пропала совсем (на самом деле она присутствует как элемент уменьшенного церковного герба архиепископа Стефана.

Кстати, бело-красно-белые полосы традиционно продолжают присутствовать в гербах всех епископов, в том числе и епископа Светлогорского Амвросия. Только используется такие гербы довольно редко, в последний раз на сайте епархии их размещали в начале августа 2020 года.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава