Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Крадзеж на будоўлі касцёла

Крадзеж на будоўлі касцёла

Placeholder
Аўтар
Incognito

RerumNovarum

Аўтарскі канал пра Беларусь, Касцёл і ўсяго патроху.

Курыя Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што ў ноч з 29 на 30 ліпеня адбыўся крадзеж на будоўлі касцёла святога Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску.

Як адзначаецца ў паведамленні Курыі, апублікаваным на сайце Catholicnews.by, невядомыя асобы праніклі ў будынак касцёла, абрэзалі і скралі правады электраправодкі і акустычнай сістэмы, нанесшы такім чынам матэрыяльную шкоду ў буйным памеры.

Каб направіць учыненую шкоду, магчыма, будзе неабходным нанава пракладаць электраправодку і правады акустычнай сістэмы касцёла. Крадзеж адбыўся ў ноч перад афіцыйным днём завяршэння будаўнічых работ, які быў прызначаны на 31 ліпеня — літургічны ўспамін святога Ігнацыя Лаёлы.

Як каментуе канал Rerum Novarum, «на тле пабітай машыны пробашча менскай архікатэдры, правакацыяў ад ябацек у Горадні, пагрозаў святарам за “палітыку”, неяк слаба верыцца, што гэта проста крадзёж».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава