Равін за кратамі
Сёння быў асуджаны на 6 сутак арышту юдэйскі равін Ігаэл Егудзі. Ён з’яўляецца грамадзянінам Ізраілю, некалькі гадоў таму яго хацелі пазбавіць віду на жыхарства ў Беларусі.
Ігаэл Егудзі – вядомы пралайфер з даволі спецыфічнымі поглядамі. Ён сам з’яўляецца (ці прынамсі да нядаўняга часу быў) прыхільнікам Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер яго асудзілі паводле пратэставага арт. 24.23 КаАП на 6 содняў арышту. Супраць чаго пратэставаў равін, невядома.