Каментар канала «Каталіцкая Беларусь: адраджэнне» наконт звальнення праваслаўнага архібіскупа Арцемія
Скаментуем «сыход на супакой па стане здароўя», а дакладней адхіленне архібіскупа Арцемія ад кіравання Гарадзенскай епархіяй. Тэма гарачая і актуальная для ўсіх вернікаў і царкоўных дзеячоў, нягледзячы на іх прыналежнасць да той ці іншай галіны хрысціянства.
Паглыбляцца праўда не будзем, бо той жа тэлеграм-канал Хрысціянская візія досыць дэталёва апісаў гэту гісторыю, а таксама выказаў справядлівае абурэнне сітуацыяй.
Аднак, пару слоў, усе ж дадамо.
Першае, трэба разумець, што архібіскупа Арцемія «вялі» яшчэ з мінулага года, калі ён упершыню выказаў сваю незадаволенасць бяскарнасцю лукашэнкаўскіх красауцев. Тыя ж каналы з «сеткі азарёнка» пачалі рыхтаваць адстаўку архібіскупа Арцемія з мінулага месяца (тут і тут).
Другое, не будзем моцна паглыбляцца ў стасункі чальцоў Сінода БПЦ, мы ўсе ж далёкія ад праваслаўнай тэматыкі, аднак, нават аналізуючы тую інфармацыю, што пратачылася ў тэлеграм, робіцца зразумела — адстаўку архібіскупа спрадвечна падтрымвалі далёка не ўсе. Вырашылася ўсе толькі з дапамогай «палітычнай волі», а дакладней дзякуючы банальнаму запалохванню.
Дапускаем, што гэты сігнал зразумеюць усе рэлігійныя дзеячы, у тым ліку і каталіцкае духавенства. Не хочам рабіць нейкіх прагнозаў, але ў сітуацыі, што склалася чакаць якой-небудзь падтрымкі пратэстоўцаў, найхутчэй, не варта. Хоць, калі нехта з нашых пастыраў ці архіпастараў сябе выявіць і выкажа сваю адкрытую пазіцыю, мы будзем удзячныя. Як і тысячы і тысячы тых, хто пратэстуе і змагаецца за свабоду.
Ну і трэцяе, мы гаварылі c некалькімі парафіянамі Фарнаго Касцёла ў Горадню. Усе яны, так ці інакш абмяркоўвалі і абмяркоўваюць дадзеную падзею са сваімі сябрамі ці знаёмымі. Згоды з дзеяннямі ўлад, зразумела няма.
Нягледзячы на гэта, мы верым. У тое, што праўда пераможа і Бог правядзе нас праз гэтыя выпрабаванні і дапаможа пабудаваць зусім новую, вольную і справядлівую Беларусь.
Жыве!⚪️🔴⚪️🙏🏻