Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Польшча: збор сродкаў для ахвяр міграцыйнага крызісу

Польшча: збор сродкаў для ахвяр міграцыйнага крызісу

Польшча: збор сродкаў для ахвяр міграцыйнага крызісу

Przeczytaj po polsku

У нядзелю 21 лістапада ва ўсіх касцёлах Польшчы адбудзецца збор сродкаў для ахвяраў міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы. Сабраныя сродкі будуць перададзены дабрачыннай арганізацыі Caritas для накіравання дапамогі ў памежныя раёны і для арганізацыі доўгатэрміновай працы па інтэграцыі ўцекачоў, якія вырашаць застацца ў Польшчы. Пра гэта паведаміў старшыня Канферэнцыі епіскапату Польшчы мітрапаліт познанскі Станістаў Гандэцкі.

Ён заўважыў, што роля Касцёла перадусім заключаецца ў тым, каб фармаваць адпаведнае Евангеллю стаўленне ў сітуацыі, калі неабходна праявіць гуманітарную і хрысціянскую чуласць. Ён заклікаў да салідарнасці і да змены ва ўспрыманні мігрантаў грамадствам, а таксама да шчырай малітвы «за спакой на ўсходняй мяжы, за ўсіх мігрантаў, мясцовых жыхароў, памежнікаў, вайскоўцаў, палітыкаў, палякаў і беларусаў».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава