«Я дзякую Пану Богу, што жыву сярод такіх людзей!» Отрывки из писем Витольда Ашурка
Отрывки из писем погибшего в колонии два дня назад «от остановки сердца» христианина Витольда Ашурка.
«Іншы раз апаноўвае пачуццё роспачы. Здаецца, часам, што ўвесь свет заняты нейкімі сваімі асабістымі звышважнымі справамі і зусім не заўважае твайго існавання. Нават, быццам, Бог забываецца слухаць твае думкі!
Зразумела, што ты цвёрда ўпэўнены, што гэта вельмі суб’ектыўнае пачуццё, але ад яго так цяжка пазбавіцца! І вось ў такі момант ты атрымліваеш ліст ад чалавека, з якім ты ніколі не бачыўся, але які памятае, што ты існуеш на гэтым свеце і тваё жыццё для яго важна!
Гэта нагадвае сапраўдны цуд! Гэта натхняе жыць, пісаць, думаць і трымацца з выпрастанай спіной!».
(5 января)
О жизни в заключении, информационном вакууме и «чтении между строк»
«Я і раней не адчуваў сябе спакойна і ўпэўнена. Ад самага пачатку ведаў, на што іду, бо адчуваў, што павінен зрабіць тое, чаго не зрабіць не магу!».
«Цалкам магчыма, што з таго боку кратаў здаецца, што людзі, якія з вуліц і плошчаў нашых беларускіх гарадоў трапілі за тоўстыя муры зараз адчуваюць сябе зачыненыя ў скрынцы і бядуюць. Бо іх спісалі у сваёй свядомасці як тактычныя страты! Але гэта не так! Мы не здаліся і мы яшчэ будзем карысныя нашай Айчыне і нашаму грамадству! Дзякуй Богу, што Вы гэта разумееце і захоўваеце надзею на хуткія перамены ў нашым жыцці да лепшага!
А асэнсаванне таго факту, што чалавек, які падзяляе твае погляды, бадай што кожны дзень мае магчымасць бачыць будынак, дзе я знаходжуся, натхняе і мацуе надзею!».
(5 февраля)
«Негледзячы на тое, што я як і раней знаходжуся ў інфармацыйнай блакадзе, усё ж я напоўніцу выкарыстоўваю свой досвед Поздняй Саўдэпіі — «чытаць паміж радкоў». І мае высновы натхняюць мяне».
«Пераезд даўся не вельмі лёгка, бо быў надта доўга і ўсю дарогу па новых правілах нас, палітычных, везлі ў кайданках».
(31 марта)
«Але якімі словамі выказаць натхненне, якое атрымліваеш на шпачыры, калі ў цесны дворык заглядвае сонейка? Якімі словамі акрэсліць тое пачуццё, калі глядзіш праз краты на званіцу касцёла і ведаеш, што ў гэты момант з другога боку турэмных муроў на яе глядзяць Вашыя вочы».
(10 марта)
«Час ад часу дазваляю сабе партыю ў шахматы з вельмі прыстойным чалавекам [имя]. Ён ніякі не злачынца — проста абмацюкаў у інтэрнэце сапраўдных злачынцаў. Нажаль, зараз гаварыць праўду небяспечна».
(31 марта)
«Палітычных тут не бракуе. Так што сумаваць нагоды няма. Тым больш адміністрацыя выдала загад мець жоўты колер бірак на адзенні, і таму палітычных можна адрозніць здалёк. Гэта многае вырашае. Упэўнены, што досвед Другой Сусветнай вайны будзе вельмі карысны ў нашых умовах».
«Мы з Вамі нават і не бачыліся ні разу ў жыцці, [имя], а Вы пішаце мне такія шчырыя і пяшчотныя лісты! Пасля такой падтрымкі я ўвогуле не маю права на слабасць!».
«Калі бываю на шпацыры і мне шанцуе ўбачыць вежы Фарнага Касцёла (не з усіх дворыкаў іх відно), то кожным разам згадваю Вас! Уяўляю Вас у кавярні, з кубачкам кавы, і радуюся за Вас».
«Пішу табе вечарам 25 сакавіка. Увесь дзень слухалі праз вакно, як пібікаюць машыны ў Гродне. Але, зразумела, што нічога не бачылі. Тэлевізара няма. Радзіва таксама. Пра інтэрнэт увогуле маўчу. Карацей ты разумееш, у якім інфармацыйным вакууме я знаходжуся ў той самы момант, калі ў краіне адбываюцца важныя падзеі».
(25 марта)
«Дзякуй Богу, здароўе пакуль што маю і спадзяюся, што турма не адніме мне яго канчаткова. Важны настрой, бо чалавек, які саслабеў духам і не мае цвёрдых маральных перакананняў, нават калі і мае добрае здароўе, то ў турме часцяком ламаецца і губляе тое здароўе, што было. Але, спадзяюся, што гэта не пра мяне».
«Турма, [имя], гэта не будынак з кратамі, а машына, якая імкнецца ўдзейнічаць на цябе. І твой стан залежыць у першую чаргу ад твайго рэсурсу супрацьстаяць абставінам».
(25 марта)
«Дарэчы (зусім забыўся!) як «небяспечнаму» (арт. 342 і арт. 364) мне прызначылі «профучот». Гэта азначае, што ад камеры да дворыка прагулкі мяне водзяць у кайданках. Успрымаю гэту акалічнасць як прызнанне таго факту, што я зрабіў усё правільна».
«Што тычыцца спатканняў-свіданак, то безумоўна гэтага не хапала! Нават абвяшчэнне прысуду было для мяне святам, бо я меў магчымасць убачыць родных і сяброў зблізу першы раз за 120 дзён. Там, на волі, пра гэта не думаеш, але, калі трапляеш у сітуацыю, дзе ты яшчэ не асуджаны і твае «злачынствы» не даказаныя судом, а да цябе ўжываецца адмысловае такое катаванне, то ты глядзіш на гэта зусім іншымі вачыма».
Про будущее Беларуси
«Вы слушна заўважылі, што свабода грамадства магчымая толькі праз салідарнасць! (…) Зараз загартоўваецца падмурак нашай беларускай палітычнай нацыі. Зараз мы жывем у той час, калі мы вызначаем накірунак развіцця беларускага грамадства на перспектыву 30—50 год наперад! Менавіта таму мы павінны вельмі адказна ставіцца і да сябе, і да лёсу сваёй Бацькаўшчыны!».
(14 апреля)
«Няхай сонца заззяе над нашай любай Беларуссю!».
(29 марта)
«У сваім лісце вы параўноўваеце шлях выпрабаванняў з крыжовым шляхам нашага Збаўцы. Я пашырыў гэтую метафару на ўсю нашу шматпакутную Беларусь. Сапраўды, шлях да Бога, да Выбаўлення ляжыць для нашай мілай Айчыны цераз пераслед і пакуты, праз дзек і ганьбаванне! І ніхто яе, любую нашу Бацькаўшчыну, не абароніць, апроч нас! Таму на ўсіх нас ляжыць вялікі абавязак любові, колпату і абароны Беларусі!».
(1 апреля)
Про Кастуся Калиновского
«Калі ўсё скончыцца, мы прыйдзем на магілу Каліноўскага з добрай весткай: «Спі, Кастусь, мы скончылі тое, што ты пачаў! Мы здабылі свабоду, за якую ты аддаў жыццё». Спадзяюся, што мы з вамі, [имя], будзем стаяць побач у гэты момант!».
(4 апреля)
Про приговор
«Абмяркоўвалі стратэгію абароны і прыйшлі да высновы, што на вынік суда мы паўплываць ніякім чынам не можам. Адзінае, што я магу кантраляваць — гэта захаваць свой твар. Дадам, што судовае паседжанне праводзіцца ў сакрэтным (закрытым) рэжыме. Яны нават пасадіць па-людску мяне баяцца».
«Тэрмін 5 год — гэта проста лічба. Усе, і перш за ўсе я сам, добра ўсведамляюць, што прысуд палітычна матываваны. Таму за кратамі я буду роўна столькі, колькі будзе доўжыцца палітычны крызіс у нашай краіне. А тое, што ён вырашыцца на карысць грамадзянскай супольнасці, я не маю ніякіх сумневаў.
Тым не менш, той час, які я мушу правесці з турме, не павінен быць змарнованы! Збіраюся авалодаць ангельскай мовай і прадоўжыць распрацоўку планаў развіцця Лідскага раёна на каротка- і сярэдне-тэрміновую перспектыву. Жыццё не сканчаецца, і я спадзяюся ў гэтым годзе апынуцца на волі».
(30 января)
«Зразумела, што я не бачыў відэа з зала суда, якое здымалі мае сябры, але спадзяюся, што мне ўдалося захаваць свой твар. (…) Зараз я ў такім становішчы, што адзінае, што я магу зрабіць для Беларусі, гэта не схіляць галавы і не губляць сваёй годнасці».
(27 января)
«Пазней я даведаўся, што на выхадзе з суда людзей затрымлівалі і складалі пратаколы, быццам за хуліганку. На наступны дзень, вечарам, я чуў праз зачыненыя дзверы, што ў суседнюю са мною камеру пасадзілі нашага журналіста Юрася. (…) Гэта мне нагадвае шалёнства, а не паводзіны пераможнага боку! Пераможцы так сябе не паводзяць.
На што разлічваюць гэтыя людзі, што так звар’яцела абрынуліся з рэпрэсіямі на суайчыннікаў? Больш таго — суседзей, з якімі ты жывеш у адным горадзе! Не ведаю, на што яны разлічваюць».
(27 января)
«Прашу вас не пераймацца з-за жорсткасці майго прысуду! Мы ж не спадзяваліся, што за сваю грамадзянскую пазіцыю нам прысудзяць ганаровую грамату! У сваім лісце Вы прывялі цудоўную метафару — апасля ночы заўжды прыходзіць раніца! Але я дадам, што каб уначы людзі не забыліся пра свет, заўжды нехта павінен запальваць паходню! Мы ведалі ў жніўні на што ідзем і таму несці крыж адказнасці мне не цяжка!».
(12 февраля)
Про плавание по Неману и птиц
«Перакананы, што мы з Вамі яшчэ неаднойчы адпачнем на Нёмане з кубачкам кавы і рамантычным настроем, якога так не хапае ў нашыя шалёныя часы! Спадзяюся на Вашую рыбацкую абазнанасць і спрактыкаванасць!».
(18 февраля)
«Даруйце за невялікае непаразуменне! Запрашаючы на Нёман я меў на ўвазе турыстычны паход на плыце, а не рыбалку. Мы з сябрамі імкнемся кожны год тыдзень адпачываць такім чынам. (…) А наконт нёманскіх птушак не хвалюйцеся! Іх у нас багата! Кірлі (чайкі), качкі (часцяком з качанятамі!), чаплі (і шэрыя, і белыя!), лебядзі… А драбязы і не злічыць!
А яшчэ на Нёмане шмат баброў! І бывае, што паводзяць яны сябе вельмі нахабна. Пляскаюць хвастамі па вадзе, каб напалохаць непажаданых «гасцей!». Асабліва, калі ідзеш на плыце ноччу з запаленымі лямпамі.
Забыўся пра буслоў! Буслоў вельмі шмат у нас! Пра вясковых гусей не кажу — яны плюскаюцца ў вадзе цэлымі бандамі! Але, лепей усе ўбачыць!».
(7 марта)
Про белорусов
«Дык, ці могуць незнаёмыя людзі быць сябрамі? Могуць! Калі яны беларусы. Справа ў тым, што мы доўгі час пакутавалі на нейкую местачковасць, на правінцыялізм. Нам памылкова здавалася, што сапраўды важныя падзеі могуць адбывацца ў Нью-Ёрку, Лондане, Пекіне альбо ў Маскве! Што можа такога важнага адбыцца ў нас? Анічога!
І вось падзеі лета-восені 2020 у Беларусі скаланулі не толькі Еўропу, але і ўвесь свет! У Беларусі народ паўстаў супраць дыктатуры без выкарыстання гвалтоўных метадаў барацьбы!».
(14 февраля)
«Мне прыемна, што Беларусь мае такіх цудоўных людзей, гатовых дапамагаць у цяжкую гадзіну!».
(21 марта)
Про поддержку родных — и про то, что простить тяжело
«Уся мая сям’я падтрымлівае мяне! Шчыры ім дзякуй за гэта! (…) Я меў кароткае спатканне (…).
Гэта было вельмі важна для мяне, бо да гэтага я амаль што паўгады не бачыў сваіх родных зблозку. Іх нават не пусцілі на суд, прызначыўшы суд закрытым. Нават не давалі наблізіцца да мяне. [Одного из близких] я бачыў толькі здалек, калі [міліцыянеры] хуценька валаклі мяне з «газэлькі» у суд. Я чалавек не зламысны. Але гэтага я ім не дарую».
(27 января)
Про то, кто пишет историю
«2020 год ужо ўвайшоў у гісторыю пад сцягам адноўленай Беларусі. Мне прыемна, што мы разам з Вамі стваралі гэтую гісторыю сваімі памкненнямі і ўчынкамі. Сёння ўжо ніхто не папікне нас, што беларусы квёлы і абыякавы народ!
Гісторыя пішацца не чарніламі вернападаных прапагандыстаў, а воляй народа і ўчынкамі яго лепшых сыноў і дачок. Гэта натхняе мяне жыць і не здавацца. Як казаў [имя]: «Рабі, што мусіш рабіць, і што будзе, тое і будзе».
Про письма для заключенного
«Калі я быў на волі, то я меў магчымасць выкладаць свае думкі сябрам за кубачкам кавы, альбо ў Фэйсбуку. Цяпер — толькі ў лістах».
(14 февраля)
«Безусловно, за толстыми стенами бывшего иезуитского коллегиума, иногда кажется, что жизнь остановилась. И циничная пропаганда БТ напоминает арестантам, что зло не дремлет и, заполонив собою все окружающее пространство, отравило своим дыханием всю страну. Но получая такие искренние письма и поздравления мы понимаем, что это все не так!»
(21 декабря)
Про статус политзаключенного
«Што тычыцца статуса палітвязня, то я стаўлюся да яго з пэўнай насцярогай… Але, што я чую — толькі 220 (!!!) палітвязняў! Адных толькі палітычна-матываваных спраў супраць пратэстоўцаў — каля 1000! (…)
Адзін следчы адкрыта казаў адному майму сябру: «А нахалеру нам рабіць з вас герояў? Мы зробім з вас жулікаў! І вось ужо ўдзельнікі пратэстаў праходзяць як «хуліганы», «ухіленне ад падаткаў» і «дача взяткі»!!!
А праваабарончыя арганізацыі працуюць па старых алгарытмах! Вось і праблема! Лічбу 1000 палітычна матываваных крымінальных спраў трэба памнажаць на 3—5 раз!».
Про Пасху в карцере
«З іншых адметных падзей — святкаванне Вялікдня ў карцары. Зразумела, што гэта выйшла не наўмысна. Я тут наконадні пасварыўся з адным не надта разумным чалавекам. Ён здзекваўся з беларускай мовы, і я не мог прамаўчаць. Узнікла сварка і ўрэшце рэшт я атрымаў 5 сутак арышту (дальше закрашено). Халера яго бяры з гэтым арыштам! (…)
Я нават і ўдзячны адміністрацыі, што падчас Велікодных святаў я атрымаў рэдкую магчымасць пабыць сам-насам са сваімі думкамі, упарадкаваць іх, пераасэнсаваць апошнія падзеі… Адзінае, што правіла не дазваляюць пакідаць у карцэры малітоўніка, то я маліўся па-памяці».
(15 апреля)
Про день рождения в тюрьме
«Вельмі прыемна было атрымаць ваш ліст з віншавальнай паштоўкай! Той дзень народзін (маё 50-годдзе) у Лідскай турме ўвогуле — адзін з самых яскравых у маім жыцці! Я меў гонар сядзець з самымі лепшымі людзьмі Ліды і Бярозаўкі, сапраўднымі патрыётамі Беларусі! Мяне віншавалі лістамі і паштоўкамі, тортам і канцэртам беларускіх песень. (…)
Я дзякую Пану Богу, што жыву сярод такіх людзей!».
(6 ноября)
Читаю эти строки и «скорблю о тебе, брат мой…» (2Цар 1:26). Покойся с миром. Да отрёт Бог всякую слезу с твоих глаз.
До встречи.