Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Казань арцыбіскупа Арцемія 16 жніўня 2020 года: «Спыніце беззаконьне!»

Казань арцыбіскупа Арцемія 16 жніўня 2020 года: «Спыніце беззаконьне!»

Казань арцыбіскупа Арцемія 16 жніўня 2020 года: «Спыніце беззаконьне!»
Аўтар
Архиепископ Артемий (Кищенко)

АрхиепископАртемий (Кищенко)

Белорусский церковный деятель, богослов, архиепископ Гродненский с 1996 года. В июне 2021 года был насильственно смещен с кафедры. Умер 22 апреля 2023 г.

По-русски

Палітыкі ўсіх краін заўсёды будуць старацца падмяць пад сябе Царкву, каб Царква адпавядала патрабаваньням улады заможных. Ва ўсе часы, ва ўсіх краінах. А Царква павінна быць сьвяцільнікам – незалежным голасам хрысьціянскай душы.

Мы не гаворым, якая там палітыка, які палітык, якая ўлада. Мы кажам, што ўчыняецца беззаконьне! Нашы людзі зьвярэюць! І драпежаць сваіх жа братоў! Да нас, сьвятароў, прыходзяць і апавядаюць са сьлязьмі на вачах: «Што з маёй дачкой робяць?!» Да нас прыходзяць і расказваюць пажылыя людзі: «На лавачцы сядзелі, а іх зьбілі, зьняважылі»! Яны жылі, кажа, за нашу Айчыну.

І мноства такіх прыкладаў. Таму гэтае пасланьне кажа: «Спыніцеся! Вы паступаеце не паводле Эвангельля! Вы паднялі руку на Хрыста! І вам ня будзе прабачэньня! І справа ваша ніколі ня ўстаіць!»

А гэтая палітыка сёньня… Я вам скажу маю асабістую жыцьцёвую пазыцыю: мая сястрычка даглядала ў 80-я гады аднаго пажылога пісьменьніка… Ён быў «заходнік», жыў тут, на Захадзе. І ён сказаў так: «Я сядзеў за польскім часам, я сядзеў пры саветах і я сядзеў пры немцах» (падобна, вядзецца пра Сяргея Новіка-Пеюна. – Рэд.). Вось пазыцыя верніка! Ён непрымірымы са злом. Ён не падладжваецца пад уладу заможных. А робіць так, як Хрыстос загадаў.

Колькі ў нас прыкладаў у гісторыі? Іван Жахлівы… заліў крывёю Вялікі Ноўгарад. Што мітрапаліт Піліп сказаў яму ў вочы? – «Ты крывасмок»! А яны аднаклясьнікамі былі па гімназіі. Той яго з Салаўкоў забраў і павысіў у чыне, зрабіў мітрапалітам Маскоўскім. Гэта сусьветнага значэньня была катэдра. А ён прыйшоў і сказаў: «Ты кат!» Таму што ён хрысьціянін, і ён сьвятар, і такая яго місія.

Я думаю, што наперадзе ў нас яшчэ шмат цяжкасьцяў. І прыйдуць іншыя, ім таксама праваслаўе будзе замінаць, і таксама будуць нас абзываць, і ўжо цяпер абзываюць… як той казаў. Наша Царква, яна перажыла найцяжэйшы подзьвіг! Нашы сьвятары ляжаць на Салаўках, нашы пастыры ляжаць на Беламор-канале. Засталіся жыць тыя, хто змог прыстасавацца. Нягледзячы на гэта, Царква адраджаецца, і вось цяпер новае пакаленьне прыйшло, яно паказвае, што яно жыцьцяздольнае.

Таму нельга маўчаць! Трэба гаварыць. Вучыцца ў іх, у моладзі! А той, хто старэйшае пакаленьне, якое бурчыць, настаўнікі: «Мы там палітыку ўбачылі» – вам на каленях трэба стаяць, за ўсе фальсыфікацыі, за тую хлусьню, якую вы пхалі нашым дзецям! За гэты БРСМ, за камсамол, за ўсё тое, што было… атэістычнае. Вось вынік вашага выхаваньня! Цяпер вашы выхаванцы з ланцуга сарваліся! Яны прагнуць крыві. Яны шалёныя.

І, вядома, нізкі паклон усім вам, што вы засталіся цьвёрдымі і паказалі дакладна хрысьціянскія пазыцыі: ніякага гвалту! Няма, як той казаў… усякага хваляваньня. Стаім, хрысьцімся, мы сьведчым аб Праўдзе Божай! Першыя хрысьціяне марылі памерці за Хрыста! Таму і казалі сьвятыя айцы, што першыя хрысьціяне будуць рашуча гарэць, а апошнія будуць прыстасоўвацца. Вось паспрабуйце ня быць цёплахалоднымі, а паспрабуйце быць, як сьвятыя айцы, і Бог вас не пакіне.

Даруйце, калі каго-то пакрыўдзіў у сваім пасланьні, і Мір Божы хай будзе з вамі!


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава