Беларускія цэрквы і Дзень волі 2018 года
Соты юбілей БНР выпаў на нядзелю і ў цэрквах розных канфесій адбыліся набажэнствы з малітвай за Беларусь. У менскай Архікатэдры арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з казаньнем, дзе назваў БНР «Зьвеставаньнем беларускай незалежнасьці». Ён скончыў прамову так: «Бог хоча бачыць Беларусь як краіну, пра насельнікаў якой будуць казаць: «Паглядзіце, як яны любяць адзін аднаго!» У новы шлях! З Богам, наша любая Бацькаўшчына!»
На мітынгу ля Опернага тэатру выступілі сьвятары розных традыцый, у тым ліку прэс-сакратар БПЦ пратаярэй Сяргей Лепін. Ён заклікаў «любіць Беларусь перш за ўсё ў сваім бліжнім» і скончыў словамі «Слава Хрысту! Жыве Беларусь!»
З нагоды стагодзьдзя БНР беларускія цэрквы адышлі ад пазіцыі «або поўная апалітычнасьць, або падтрымка дзяржавы» і зрабілі крок насустрач грамадзянскай супольнасьці. Цэрквы пачалі вяртаць сабе незалежны голас, які магутна прагучаў у 2020 годзе і, нягледзячы на ціск рэжыму, працягвае гучаць і зараз.