Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Міжканфесійная сустрэча мужчынаў з малітвай за Беларусь прайшла ў Мінску

Міжканфесійная сустрэча мужчынаў з малітвай за Беларусь прайшла ў Мінску

Міжканфесійная сустрэча мужчынаў з малітвай за Беларусь прайшла ў Мінску

23 студзеня ў капліцы Душпастырскага цэнтра грэка-каталіцкай парафіі святога Праведнага Язэпа ў Мінску прайшла міжканфесійна духоўная сустрэча мужчынаў.

Як адзначаецца на сайце Svjazep.org, сустрэча адбылася ў межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў, які праходзіў з 18 па 25 студзеня, і стала працягам традыцыі духоўных сустрэч мужчынаў, што мелі месца ў мінулыя гады.

Узначаліў сустрэчу Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек.

Ва ўмовах пандэміі колькасць удзельнікаў была абмежаваная да 20-і чалавек.

Удзельнічалі грэка-католікі, рыма-католікі і праваслаўныя вернікі.

На сустрэчы быў прачытаны Псальм 1 «Шчаслівы чалавек, які не ходзіць за радай бязбожных» і ўрывак з Нагорнага казання Хрыста з Евангелля паводле Мацвея (5, 3–12) «Шчаслівыя ўбогія духам…».

Ераманах Лявонцій Тумоўскі, доктар усходняй тэалогіі, падзяліўся разважаннем адносна феномену закрытасці некаторых канфесійных супольнасцяў для братняга дыялогу.

У атмасферы сапраўднага хрысціянскага братэрства адбылася шчырая малітва за Беларусь, на завяршэнне якой удзельнікі разам праспявалі гімн «Магутны Божа».

catholic.by


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава