Ксёндз Вячаслаў Барок з турмы: «Гэта мой Адвэнт»
Атрымаў ліст ад кс Вячаслаў Барок
«Пакуль за кратамі цешуся спатканнем з кожным чалавекам. Углядаюся ў твары сукамернікаў і надзіральнікаў, шукаючы ў іх вобраз Хрыста, каб самому не размінуцца з Божым Сынам, які стаў чалавекам і які ідзе нам насустрач. Гэта мой Адвэнт. Маё чаканне свята Божага Нараджэння»
Яшчэ некалькі цытат:
«Малюся, прапаведую, не губляю надзеі і радасці, а Бог мне дае ўнутраны супакой»
«Кожнае зло мае завяршэнне. Дабро — вечнае»
«На сёння [10.12] атрымаў ужо 22 лісты. Пішуць словы ўдзячнасці вернікі ўсіх канфесій, у тым ліку баптысты і праваслаўныя. Атэісты таксама пішуць»
«Дасць Бог выйду на волю 13-га а 16.35»
Усім перадае прывітанні