Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Мікола Дзядок расказаў пра пераслед мусульман і пратэстантаў у беларускіх турмах

Мікола Дзядок расказаў пра пераслед мусульман і пратэстантаў у беларускіх турмах

Мікола Дзядок расказаў пра пераслед мусульман і пратэстантаў у беларускіх турмах

Былы палітвязень Мікола Дзядок апублікаваў сведчанне пра ціск на вернікаў у зняволенні — па-беларуску і па-англійску. Ён апісаў выпадкі з гарадзенскай турмы № 1 і калоніі ў Горках.

Паводле Дзядка, у 2024 годзе ў гарадзенскай турме і СІЗА прыкладна ў дзесяці зняволеных мусульман падчас ператрусаў забралі Караны, малітоўныя дыванкі і іншыя рэлігійныя рэчы. Пасля іх распытвалі пра частату малітваў і ўдзел у арганізацыях. Гэта адбылося праз некалькі тыдняў пасля захопу закладнікаў у калоніі Валгаградскай вобласці Расіі. Пра падобныя ператрусы ў іншых установах Дзядок паведамляе са спасылкай на вядомыя яму звесткі.

У Горацкай калоніі ў 2015 годзе, сведчыць Дзядок, зняволеных пратэстантаў рэгулярна змяшчалі ў штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу — паводле яго ацэнкі, менавіта праз веравызнанне. Ён таксама сцвярджае, што аператыўнікі падсылалі на набажэнствы зняволеных, каб тыя перашкаджалі службе.

Асобна Дзядок апісаў, як адміністрацыя выкарыстоўвала турэмную каставую іерархію, каб спыніць асабістыя размовы вернікаў з пастарам. Паводле яго, на загад аператыўнікаў уплывовыя зняволеныя накіравалі да пастара вязня з найніжэйшай касты, каб той яго абняў. Пасля іншым прыгразілі пераводам у гэтую ж касту, калі яны будуць абдымаць пастара, як было прынята пасля набажэнства.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост