Праваслаўнага верніка Дзяніса Адаміна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў»
Праваслаўнага верніка з Гродна Дзяніса Адаміна, пра пераслед якога мы пісалі, 11 верасня ўнеслі ў міліцэйскі спіс «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» пад №6888. У спісе МУС пазначана, што ён адбывае пакаранне. Вядома, што ён асуджаны на 6 гадоў і штрафу ў 4500 руб.
Раней Адаміна ўжо ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў». Цяпер стала вядома, што прысуд Гродзенскага абласнога суда набыў моц: верніка асудзілі паводле шэрагу артыкулаў КК, у тым ліку за «распальванне варожасці», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «абразу прэзідэнта» і «абразу прадстаўніка ўлады».






