Царква і палітычны крызіс у Беларусі

На волю выйшаў каталіцкі вернік і адвакат Аляксандр Данілевіч

На волю выйшаў каталіцкі вернік і адвакат Аляксандр Данілевіч

На волю выйшаў каталіцкі вернік і адвакат Аляксандр Данілевіч

Як паведамляе @dissidentBY, на волю выйшаў Аляксандр Данілевіч — адвакат, шматдзетны бацька і каталіцкі вернік, парафіянін касцёла святога Сымона і Алены ў Мінску. Пра вызваленне стала вядома пасля таго, як Данілевіч апублікаваў свой фотаздымак у Facebook.

Аляксандра Данілевіча затрымалі 20 мая 2022 года пасля таго, як ён падпісаў антываенны зварот беларускіх адвакатаў і юрыстаў супраць вайны ва Украіне. Сваё рашэнне ён тлумачыў верай у Бога і жаданнем выконваць Божыя запаведзі. Пасля гэтага ў яго пачаліся праблемы ў адвакатуры, а таксама яго звольнілі з БДУ, дзе ён больш за 20 гадоў выкладаў на факультэце міжнародных адносін.

У красавіку 2023 года Мінскі гарадскі суд асудзіў Данілевіча да 10 гадоў калоніі паводле артыкула аб «закліках да санкцый». Пасля апеляцыі тэрмін скарацілі да 6 гадоў.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост